Сяргей Макаравіч Забалоцец
Сяргей Макаравіч Забалоцец | |
---|---|
Нараджэнне |
14 красавіка 1955 (69 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Сяргей Макаравіч Забалоцец (нар. 14 красавіка 1955, Таль Любанскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Вышэйшую камсамольскую школу пры ЦК УЛКСМ (выкладчык гісторыі і грамадазнаўства), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў паляводам у калгасе «Беларусь» Любанскага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў першым сакратаром Любанскага райкама камсамола, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Любанскага райкама КПБ, старшынёй Любанскага раённага камітэта народнага кантролю, інструктарам Мінскага абкама КПБ, другім, першым сакратаром Бярэзінскага райкама КПБ Мінскай вобласці, намеснікам начальніка ўпраўлення матэрыяльнага забеспячэння вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны, чатырма медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2].
Зноскі
- ↑ ЗАБОЛОТЕЦ СЕРГЕЙ МАКАРОВИЧ Архівавана 24 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Талі
- Выпускнікі БДЭУ
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі
- Першыя сакратары райкамаў КПБ