[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Алег Сяргеевіч Гайдукевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Сяргеевіч Гайдукевіч
Нараджэнне 26 сакавіка 1977(1977-03-26) (47 гадоў)
Бацька Сяргей Гайдукевіч
Партыя
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
падпалкоўнік міліцыі
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» медаль «За бездакорную службу» III ступені

Алег Сяргеевіч Гайдукевіч (нар. 26 сакавіка 1977, Мінск) — беларускі палітычны дзеяч. Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі (з 2019 года). Падпалкоўнік міліцыі.

У 1998 годзе скончыў з адзнакай Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства», мае кваліфікацыю юрыста. У 2018 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».

Працаваў оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным АБЭЗ Фрунзенскага РУУС г. Мінска  (бел. (тар.)), старшым оперупаўнаважаным аддзела цяжкіх злачынстваў УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама, намеснікам начальніка АБЭЗ Партызанскага РУУС г. Мінска  (бел. (тар.)), начальнікам АБЭЗ Фрунзенскага РУУС г. Мінска  (бел. (тар.)), першым намеснікам начальніка, начальнікам Партызанскага РУУС г. Мінска, начальнікам Фрунзенскага РУУС г. Мінска, намеснікам старшыні.

У 2019 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, у 2024 годзе — дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Падчас падзей 2020—2021 гадоў

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года. Яго ініцыятыўная група была адной з 15 зарэгістраваных, у яе запісаліся 4034 чалавекі — гэта была трэцяя па масавасці група пасля груп Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Бабарыкі.

Неўзабаве пасля рэгістрацыі групы 26 мая заявіў, што здымаецца з выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі, бо «нельга дапусціць злому краіны». Ён дадаў, што не можа «быць прастытуткай», а будзе «адстойваць свае перакананні»[1]. 14 ліпеня стаў даверанай асобай кандыдата Лукашэнкі[2].

У пачатку верасня 2020 года выбаршчыкі Каліноўскай выбарчай акругі № 108 сабралі 700 подпісаў пад лістом аб тым, што «страцілі давер да дэпутата Гайдукевіча». Людзі палічылі, што «дэпутат бяздзейнічаў і не абараніў інтарэсы выбаршчыкаў». Але гэта не дапамагло яго зняць[3].

У лютым 2021 года выступіў з ініцыятывай прыняцця закона аб так званых замежных агентах, які разглядаецца крытыкамі як патэнцыйны сродак ціску на праваабаронцаў і іншадумцаў з боку рэжыму Лукашэнкі[4][5].

Неаднаразова выступаў у СМІ ў абарону рэжыму Лукашэнкі і з ачарненнем дэмакратычнай апазіцыі[6]. Называў «спробай дзяржаўнага перавароту» масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і супраць гвалту карніцкіх структур органаў рэжыму Лукашэнкі ў адносінах да іншадумцаў[7].

4 мая 2021 года ў тэлевізійным эфіры пагражаў лідарам апазіцыі, якія знаходзяцца ў эміграцыі, арыштам[8]. Пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair 4978 у Мінску і затрымання блогера Рамана Пратасевіча, які ляцеў гэтым рэйсам, публічна пахваліў спецслужбы рэжыму Лукашэнкі і паўторна прапанаваў гвалтоўна выкрадаць лідараў апазіцыі з замежжа[9].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Першамайскай акругі № 108. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[10].

Міжнародныя санкцыі

[правіць | правіць зыходнік]

21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[11]. Паводле рашэння ЕС, Гайдукевіч «рабіў публічныя заявы, вітаючы перанакіраванне пасажырскага рэйса FR4978 у Мінск 23 мая 2021 года. Гэта палітычна матываванае рашэнне было прынята без належнага абгрунтавання і было накіравана на арышт і затрыманне апазыцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі і з’яўляецца формай рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі»[12]. Акрамя таго, Гайдукевіча ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[13], Канада[14], Швейцарыя[15][16]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[17]. У маі 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Гайдукевіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[18].

9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[19][20].

У 2022 годзе трапіў у чорныя спісы Японіі і Украіны[21].

Зноскі

  1. «Я не магу быць прастытуткай». Што стаіць за дэмаршам Гайдукевіча?, Радыё Свабода, 26.05.2020
  2. Алег Гайдукевіч стаў даверанай асобай Лукашэнкі, на карысьць якога зьняўся з выбараў, Радыё Свабода, 14.07.2020
  3. За адкліканьне дэпутата Гайдукевіча сабралі 700 подпісаў, Але не дапамгло, Радыё Свабода, 7.09.2020
  4. «Дзікае паляваньне» на праваабаронцаў. Каму і навошта гэта трэба — Радыё Свабода, 16 лютага 2021 г.
  5. Палата прадстаўнікоў пачала працу над законапраектам аб замежных агентах, — Гайдукевіч — Радыё Свабода, 15 лютага 2021 г.
  6. Гайдукевіч: Ціханоўскі — гэта Шарыкаў, а Бабарыка проста ўсіх купляе — Наша Ніва, 26.05.2020
  7. Гайдукевіч: Трэба прымаць закон аб замежных агентах — Наша Ніва, 27.12.2020
  8. Гайдукевич: Переговоры с белорусской оппозицией будут как с Навальным Архівавана 5 мая 2021. — Белорусский партизан, 04.05.2021
  9. Гайдукевіч: Латушку і іншых можна затрымаць на тэрыторыі іншых дзяржаў і прывозіць сюды ў багажніку — Наша Ніва, 23.05.2021
  10. Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  11. Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  12. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
  13. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  14. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  15. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  16. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  17. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  18. Гайдукевіч і Гусачэнка застануцца пад санкцыямі і заплацяць грошы Еўрасаюзу. Новы Час (31 мая 2023).
  19. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  20. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  21. ГАЙДУКЕВИЧ Олег Сергійович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2023. Праверана 10 красавіка 2023.
  22. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  23. Гайдукевіч Алег Сяргеевіч