Паўднёвая Дакота
Паўднёвая Дакота | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: State of South Dakota | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Hail, South Dakota![d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 2 лістапада 1889 | ||||
Кіраўнік | Крысці Ноэм[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
670 м | ||||
Часавы пояс | UTC-6, CDT[d], MDT[d] і America/Chicago[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | US-SD | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёвая Дакота (англ.: South Dakota) — штат на поўначы цэнтральнай часткі ЗША, адзін з так званых штатаў Паўночна-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 755 тыс. чалавек (46-е месца сярод штатаў, даныя 2000 г.). Сталіца — горад Пір, найбуйнейшы горад — Су-Фолс.
Дэвіз: Улада народа па волі Божай. Афіцыйная мянушка: «Штат каётаў».
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча штата 199,9 тыс. км². На поўначы Паўднёвая Дакота мяжуе з Паўночнай Дакотай, на ўсходзе — з Мінесотай і Аявай, на поўдні — з Небраскай, на захадзе — з Ваёмінгам і Мантанай.
Праз тэрыторыю Паўднёвай Дакоты з поўначы на поўдзень цячэ рака Місуры, якая тут утварае каньён глыбінёй да 150 м. На ўсход ад ракі знаходзяцца чарназёмныя прэрыі, на захад — Вялікія раўніны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першымі тэрыторыю сучаснай Паўднёвай Дакоты даследавалі ў XVIII стагоддзі французы. У 1743 годзе гэтая тэрыторыя была абвешчана французскай. Яна ўвайшла ў склад вялікай калоніі Луізіяны. У 1803 годзе Францыя прадала Луізіяну ЗША. Паўднёвая Дакота стала часткай Злучаных Штатаў. Масавае засяленне гэтай тэрыторыі пачалося ў 1870-х гадах, калі ў гарах Блэк-Хілс былі знойдзены запасы золата. У 1889 годзе Паўднёвая Дакота атрымала афіцыйны статут штата ЗША.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёвая Дакота
- The Official Home Page of South Dakota Архівавана 26 ліпеня 2007.
- U.S. Census Bureau Архівавана 16 верасня 2008.
- Photos of South Dakota - Terra Galleria
- South Dakota Profile
- Pictures of the Dakotas: Badlands and Theodore Roosevelt National Parks Архівавана 5 студзеня 2017.