Джарвіс
Джарвіс | |
---|---|
англ. Jarvis | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 4,5 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
0°22′ пд. ш. 160°01′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Лайн |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джа́рвіс (англ.: Jarvis Island) — каралавы востраў у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, знаходзіцца паміж Гаваямі і астравамі Кука. Агульная плошча вострава складае 4,5 км². Джарвіс быў адкрыты брытанцамі ў 1821 годзе, а ў 1858 годзе быў анексаваны Злучанымі Штатамі. Востраў таксама вядомы пад назвай Бункер (Bunker Island).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]На востраве няма партоў ці прыстаняў, існуе толькі некалькі невялікіх заліваў, прыдатных да падыходу караблёў. У цэнтры Джарвіса знаходзіцца лагуна, дзе на працягу дваццаці гадоў у ХІХ стагоддзі вялася здабыча гуана.
Клімат вострава трапічны, спякотны з высокай дзённай тэмпературай. Ночы значна халаднейшыя. Глеба вострава пераважна пясчаная, паверхня ўздымаецца над морам на 7 метраў над узроўнем мора. Вакол вострава знаходзяцца каралавыя рыфы.
Знаходзячыся ў 35 км на поўдзень ад экватара, Джарвіс не мае крыніцаў пітной вады. Большая частка флоры была знішчана здабытчыкамі гуана. Сустракаюцца толькі невялікія кавалкі травы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў адкрыты еўрапейцамі 21 жніўня 1821 года брытанскім караблём Eliza Francis, які належаў Эдварду Томасу і Вільяму Джарвісу, і кіраваўся капітанам Браўнам. У сакавіку 1857 года востраў далучаны да ЗША згодна з Guano Islands Act, і фармальна анексаваны 27 лютага 1858 года. Некаторы час тут вялася здабыча гуана амерыканскімі кампаніямі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джарвіс
- Jarvis Island Home Page : Website with photos, weather, and more.
- Republic of Howland, Baker and Jarvis Архівавана 2 студзеня 2006. : A fictional alternative reality Micronation.
- WorldStatesmen