[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Кастрычнік (кінатэатр, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кінатэатр
Кінатэатр «Кастрычнік»
53°55′20,60″ пн. ш. 27°35′46,86″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Мінск
Архітэктар Валянцін Мікалаевіч Малышаў
Дата заснавання 30 студзеня 1975
Стан Працуе
Сайт kinominska.by/objects/24
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кінатэатр «Кастрычнік» — шырокафарматны кінатэатр Мінска, размешчаны на праспекце Незалежнасці, дом 73. Пабудаваны ў 1975 г. па індывідуальным праекце, выкананым у інстытуце «Белдзяржпраект» архітэктарам Валянцінам Малышавым. Адкрыўся 30 студзеня 1975 года на месцы ранейшага кінатэатра «Зорка».

Адзін з найбольш наведвальных кінатэатраў Мінска, за 2016 год кінатэатр прыняў 298 154 гледачоў[1].

Кінатэатр увечары

Мае найбуйнешую ў горадзе глядзельную залу з амфітэатрам на 1186 месцаў, а таксама у найбуйнейшы бясшвоўны экран памерамі 22 х 10 м[1]. Аснашчаны магутнай стэрэагукавой сістэмай DTS Surround System. Ёсць сістэма кандыцыянавання паветра.

Кінатэатр «Кастрычнік» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці.

У кінатэатры размешчаны вестыбюль, 2 фае, кафэ, а таксама зала рускага більярда. У вестыбюлі экзатычныя расліны і велізарная клетка з жывымі папугаямі.

Размешчаны ў глыбіні ад «чырвонай лініі» забудовы праспекта. Будынак двухпавярховы, выкананы ў выглядзе фрагмента ўсечанай канеліраванай калоны, якую з трох бакоў абкружае просталінейная галерэя з лесвічнымі каскадамі. Круглаватая форма галоўнага аб’ёму глядзельнай залы гарманічна спалучаецца з прамавугольным у плане плоскасным аб’ёмам 1-га паверха з суцэльным зашкленнем[2].

Галоўны ўваход у кінатэатр — праз касавы вестыбюль. На фоне яго зашклення вылучаецца рад беламармуровых слупоў. Вестыбюльная група, фае з кафэ на 200 месцаў і з малым экранам размешчаны на 1-м паверсе, на 2-м — глядзельная зала, разлічаная на 1400 месцаў, вырашаная амфітэатрам, і фае з бакавымі лесвіцамі, якія вядуць у глядзельную залу. Фае другога паверха мае дынамічную трактоўку ўнутранай прасторы: паўкруглая ў плане форма, нахіленая столь. Вялікая плоскасць зашклеішя адкрывае яго інтэр’ер па шырокую вонкавую тэрасу. У аздобе інтэр’ераў выкарыстаны белы і ружовы мармур, ракушачнік, фанероўка[2].

Зноскі