Беларусь (кінатэатр, Мінск)
Кінатэатр | |
Кінатэатр «Беларусь» | |
---|---|
53°54′18″ пн. ш. 27°32′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктар | Валерый Барысавіч Куцко, А. І. Чыжык[d] і Аляксей Валер'евіч Рыяўба[d] |
Дата заснавання | 12 верасня 2008 |
Стан | Працуе |
«Беларусь» — шырокафарматны кінатэатр у Мінску, размешчаны па адрасе вуліца Раманаўская Слабада, 28. Найбольш наведвальны кінатэатр Мінска, за 2016 год кінатэатр прыняў 697 797 гледачоў[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1997 года калектыў аўтараў пад кіраўніцтвам архітэктара Леанарда Маскалевіча распрацоўваў праект будаўніцтва на месцы кінатэатра Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Праект быў зацверджаны ўрадам, аднак на працягу 3 гадоў Міністэрства культуры так і не прыступіла да працы.
Ранейшы будынак кінатэатра быў разбураны пасля 8 гадоў прастою. Новы будынак на гэтым месцы быў спраектаваны ў 2004—2006 годзе аўтарскім калектывам інстытута «Белпраект», у які ўваходзілі В. Б. Куцко, А. І. Чыжык, А. В. Рыяўба. Пабудаваны ў 2006—2008 гадах[2]. Ізноў кінатэатр адкрыўся 12 верасня 2008 года напярэдадні святкавання Дня горада. Новы кінатэатр у дзень адкрыцця наведаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[3]. Кінатэатр «Беларусь» — першы ў краіне сучасны мультыплекс (5 залаў)[4].
Апісанне і характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]У кінатэатры 5 камфортных кіназалаў з мяккімі крэсламі, падлакотнікі якіх абсталяваны трымальнікам для шклянак ці бутэлек невялікага аб’ёму, агульнай умяшчальнасцю 1012 месцаў:
- 1 зала — 280 месцаў;
- 2 зала — 221 месца;
- 3 зала — 169 месцаў;
- 4 зала — 197 месцаў;
- 5 зала — 145 месцаў.
Залы размяшчаюцца вакол кінапраекцыйнай, якая знаходзіцца на адзнацы +4,2 метра і абсталявана камп’ютарнай сістэмай бесперамотачнай дэманстрацыі фільмаў, што дазваляе паказваць або адначасова ў 5 залах адзін і той жа фільм, або ў кожнай зале розныя. Першапачаткова ж планавалася будаўніцтва шасцізальнага кінакомплекса на 1,5 тысячы наведвальнікаў (кожная зала прыкладна на 250 чалавек).
У кінатэатры размешчаны прасторны вестыбюль, бар. Побач аўтастаянка на 40 машынамесцаў. Для рашэння праблемы з паркоўкай аўтамабіляў планавалася блізка ад мультыплекса пабудаваць падземную двухузроўневую аўтастаянку на 200 машын з заездам з вуліцы Раманаўская Слабада і выездам на вуліцу Ракаўская, якая б была злучана падземным пераходам з першым паверхам кінакомплекса.
Кінатэатр «Беларусь» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Зноскі
- ↑ В каком столичном кинотеатре самый большой экран и какие фильмы предпочитают минчане? Архівавана 28 лістапада 2020.
- ↑ Куцко Валерий Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Александр Лукашенко посетил многозальный кинотеатр «Беларусь» в Минске(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2008. Праверана 16 ліпеня 2012.
- ↑ «Беларусь» (Минск) Архівавана 3 ліпеня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кінатэатр «Беларусь» на афіцыйным сайце ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Архівавана 13 снежня 2012.
- Інтэр’ер кінатэатра «Беларусь» у 3D Архівавана 11 сакавіка 2016.
- Кінатэатр «Беларусь» на сайце «Мінск стары і новы» Архівавана 5 ліпеня 2012.
- Афіша і кантакты кінатэатра «Беларусь» (абнаўляецца адзін раз у дзень, вядзецца на беларускай мове) Архівавана 13 сакавіка 2016.