[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Арва Пярт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арва Пярт
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 11 верасня 1935(1935-09-11)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Жонка Нора Пярт[d][8][9]
Дзеці Michael Pärt[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар класічнай музыкі, музыкант, кампазітар
Жанры сімфонія, contemporary classical music[d], мінімалізм[d] і рэлігійная музыка[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
arvopart.ee (эст.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́рва Пярт (эст.: Arvo Pärt, [ˈɑrvo ˈpært]; нар. 11 верасня 1935, Пайдэ, Эстонія) — эстонскі кампазітар класічнай і сакральнай музыкі[10]. З канца 1970-х гадоў Пярт працуе ў мінімалістычным стылі, які ўключае ўласна ім вынайдзеную тэхніку, тынтынабулі  (англ.). Яго музыка часткова натхнёна грыгарыянскімі спевамі.

Нарадзіўся ў павеце Ярвамаа, выхоўваўся мацерай і айчымам у Ракверэ ў паўночнай Эстоніі. Пачаў іграць на фартэпіяна дома, у 1954 годзе пайшоў вучыцца ў талінскую сярэднюю музычную школу, але ўжо праз год пайшоў у армію, дзе ў ансамблі граў на габоі і ўдарных. У Талінскай кансерваторыі вывучаў кампазіцыю ў Хейна Элера. Яшчэ студэнтам стаў рабіць музыку для кіно і тэатра. У 1950-х гадах ён таксама напісаў першы вакальны твор — кантату «Meie aed» («Наш сад») для дзіцячага хору і аркестра. Скончыў кансерваторыю ў 1963. У 1957—1967 працаваў гукапрадзюсарам на Эстонскім радыё.

Старшыня Саюза кампазітараў СССР Ціхан Хрэннікаў раскрытываў Арва Пярта за прымяненне серыялізму ў творы «Некралог» (1960) і «пападанне пад замежныя ўплывы», што, аднак, не перашкодзіла Пярту атрымаць першую прэмію зладжанага Саюзам кампазітараў конкурсу, у якім спаборнічалі 1200 твораў. У 1970 годзе творца замест складання ўласных кампазіцый вывучаў сярэдневяковую і рэнесансную музыку. Прыблізна ў той самы час ён перайшоў з лютэранства ў праваслаўе[11].

У 1980 годзе, пасля працяглай барацьбы з наменклатурай, ён атрымаў дазвол на выезд з СССР усёй сям’ёй. Спачатку пасяліўся ў Вене, дзе прыняў аўстрыйскае грамадзянства, а ў 1991 годзе пераехаў у Берлін. На пераломе XX—XXI стагоддзяў Пярт вярнуўся ў Эстонію і жыве паміж Талінам[12] і Берлінам[13]. Вольна гаворыць па-нямецку і мае нямецкае грамадзянства[14][15][16].

Удзел у фільмах

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Kuiper K. Arvo Part // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arvo Pärt // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б (unspecified title) Праверана 24 лютага 2022.
  4. а б http://epl.delfi.ee/news/kultuur/arvo-part-valiti-ameerika-kunstiakadeemia-auliikmeks?id=50729538
  5. а б http://www.akadeemia.ee/et/liikmeskond/_liikmed/part/
  6. а б http://visnews-en.blogspot.com.ee/2011/12/other-pontifical-acts_12.html
  7. Deutsche Nationalbibliothek Record #119359979 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  8. https://interlude.hk/art-deal-eternal-questionsarvo-nora-part/ Праверана 24 лютага 2022.
  9. https://www.arvopart.ee/en/arvo-part/article/i-seek-a-common-denominator/ Праверана 24 лютага 2022.
  10. Arvo Part Answers
  11. Peter Quinn. Arvo Pärt Архівавана 23 кастрычніка 2013., classical-music.com, the official website of BBC Music Magazine
  12. New York City Ballet program notes in Playbill, January 2008.
  13. Radio :: SWR2 - SWR.de. swr.online. Праверана 25 верасня 2014.
  14. P. Hillier, Arvo Pärt, 1997, p. 33.
  15. Arvo Pärt Special 1: How Sacred Music Scooped an Interview. Праверана 25 верасня 2014.
  16. P. Bohlman, The Music of European Nationalism: Cultural Identity and Modern History, p. 75.