1949
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1949 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 14 лютага: Упершыню сабраўся Кнесет, парламент Ізраіля.
- 4 красавіка: Бельгія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Данія, ЗША, Ісландыя, Італія, Канада, Люксембург, Нарвегія, Партугалія і Францыя падпісалі ў Вашынгтоне (ЗША) Паўночнаатлантычны дагавор — стварылі НАТА.
- 16 красавіка: Па Берлінскім паветраным мосце ў Заходні Берлін за дзень было дастаўлена 12849 тон грузаў.
- 13 мая: Падпісаны міжурадавы дагавор паміж ЗША і Германіяй, паводле якога ЦРУ атрымала кантроль над «арганізацыяй Гелена».
- 23 мая: Утворана Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990).
- 19 ліпеня: Дзень незалежнасці Лаоса.
- 29 жніўня:
- У СССР выпрабавалі першую савецкую атамную бомбу.
- Югаславія звярнулася да ЗША па фінансавую дапамогу для ліквідацыі вынікаў савецкай эканамічнай блакады.
- 1 кастрычніка: Заснавана Кітайская Народная Рэспубліка (КНР).
- 7 кастрычніка: Абвешчана Германская Дэмакратычная Рэспубліка.
- 10 кастрычніка: На ГАЗе сышла з канвеера апошняя «палутарка».
- 1 лістапада: Створана Кітайская акадэмія навук.
- 27 снежня: Каралева Нідэрландаў прызнала суверэнітэт Інданезіі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 10 студзеня: Джордж Форман, амерыканскі баксёр
- 8 лютага: Ірына Вадзімаўна Мураўёва, руская актрыса, Народны артыст Расіі
- 30 мая: Валянціна Яноўская, беларускі гісторык
- 7 жніўня: Генадзь Васілевіч Шкуратаў, беларускі акцёр
- 25 жніўня: Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтэса
- 21 кастрычніка: Біньямін Нетаньяху, палітычны і дзяржаўны дзеяч
- 4 снежня: Джэф Брыджэс, амерыканскі акцёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 20 студзеня: Юзаф Эдвард Пузына, гісторык, пісьменнік, паэт
- 14 красавіка: Васіль Сідар-Шэлест, украінскі вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў УПА
- 24 мая: А. В. Шчусеў, рускі архітэктар
- 25 верасня: Анры Шарль Манген, французскі мастак
- 29 лістапада: Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч,асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст (нар. 6.1.1892)