[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Эпірскі дэспатат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Эпірскае царства
грэч. το Βασίλειο της Ηπείρου
Лацінская імперыя і суседнія тэрыторыі
Лацінская імперыя і суседнія тэрыторыі
< 
 >
 >
1204 — 1479

Сталіца Арта
Мова(ы) Грэчаская, албанская
Рэлігія Праваслаўе
Форма кіравання феадальная манархія[d]
Пераемнасць
Візантыйская імперыя
Асманская імперыя >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эпірскі дэспатат (грэч. Δεσποτάτο της Ηπείρου), таксама Эпірскае царства (грэч. το Βασίλειο της Ηπείρου) — адна з візантыйскіх грэчаскіх дзяржаў-спадчыніц Візантыйскай імперыі, якія ўзніклі ў перыяд пасля чацвёртага крыжовага паходу ў 1204 годзе. Прадстаўнікі дзяржавы сцвярджалі, што яны з'яўляюцца законнымі спадчыннікамі Візантыйскай імперыі, разам з Нікейскі імперыяй і Трапезундскай імперыяй[1].

Эпірскі дэспатат з 1205 да 1230

Дэспатат быў заснаваны ў 1205 годзе Міхаілам I Камнінам Дукам, стрыечным братам візантыйскіх імператараў Ісака II Ангела і Аляксея III Ангела. З пачатку Міхаіл заключыў саюз з Баніфацыем I Манферацкім, але страціўшы Марэю на карысць франкаў, ён адправіўся ў Эпір, дзе абвясціў сябе візантыйскім губернатарам старажытнай правінцыі Нікопаль і паўстаў супраць Баніфацыя. Эпір неўзабаве стаў прытулкам для многіх грэчаскіх бежанцаў з Канстанцінопаля, Фесаліі і Пелапанеса, а Міхаіла параўноўвалі з другім Ноем, які ратаваў людзей ад лацінскага заваявання. Тэрыторыя дэспатата спачатку займала Эпір, Албанію і востраў Керкіру, з гарадамі Аўлан, Дырахій, Наўпакт, Охрыд, Іааніна. Сталіцай деспотата стала Арта.

Далейшая гісторыя дэспатата вызначалася спачатку суперніцтвам з непасрэдным суседам Лацінскай імперыяй і іншымі лацінскімі ўладаннямі, якія ўзніклі ў выніку Чацвёртага крыжовага паходу, а потым Нікейскай імперыяй, якая прэтэндавала на аднаўленне цэнтралізаванай Візантыі, з аднаго боку, і Балгарскім царствам з іншага боку.

У 1224 годзе Феадор Ангел (кіраваў у 1215—1230 гг.) адваяваў у Лацінскай імперыі заходнюю частку Фесаліі і Салонікі (Каралеўства Фесаланікійскае) і абвясціў сябе імператарам, перанёсшы сталіцу ў Салонікі, у 1225 годзе — выцесніў войскі Нікейскага імператара Івана Ватаца з Адрыянопаля і прыйшоў са сваім войскам да аколіц Канстанцінопаля. У выніку Эпірскі дэспатат стаў асноўнай сілай на Балканах і прэтэндаваў на ролю аднаўляльніка Візантыйскай імперыі.

Аднак, у рэшце рэшт інтарэсы Феадора Ангела сутыкнуліся з інтарэсамі балгарскага цара Івана Асеня II. Пасля смерці Лацінскага імператара Роберта 1228 годзе трон Лацінскай імперыі павінен быў атрымаць у спадчыну яго малалетні брат Балдуін. Асень, знаходзячыся ў аддаленым сваяцтве з Балдуінам і спадзяючыся на рэгенцтва, паабяцаў вызваліць для Балдуіна землі, занятыя ворагамі, гэта значыць усходнюю частку Эпірскага дэспатата.

9 сакавіка 1230 Феадор Ангел пацярпеў катастрафічнае паражэнне ў бітве пры Клакотніцы (сучасная Семіджэ) ад невялікага войскі ўзначаленага царом Іванам Асенем II, якому аказала істотную дапамогу палавецкая конніца. Паводле адных крыніцах Іван Асень II выйшаў супраць Эпірскага дэспата з невялікім войскам, якое не перавышала 1000 воінаў, а ў іншых яго войска складалася з каля тысячы балгараў і конніцы з 1000 або 1200 полаўцаў. Феадор Ангел быў настолькі перакананы ў перамозе, што пайшоў у паход з усёй сваёй сям'ёй і трапіў разам з ёй у палон. Быў спачатку міласціва прыняты Асенем, але потым калі задумаў мяцеж супраць яго, ён быў ім аслеплены. Да Балгарскага царства адышлі ўладанні дэспатата ў Фракіі з гарадамі Адрыянопаль, Дыдымотыка, Серы да Фесалонік, а сам дэспатат стаў залежным ад Балгарскага царства. У далейшым Эпірскі дэспатат распаўся на дзве дзяржавы з цэнтрамі ў Фесалоніках і ў Арце.

У 1246 годзе Нікейская імперыя зноў захапіла Салонікі, у 1252 Эпірскі дэспатат стаў васалам Нікейскай імперыі, аднак у 1256 годзе паміж імперыяй і дэспататам зноў пачалася вайна праз гарады Дырахій і Сервія, у выніку Эпір заняў зямлі Нікейскай імперыі да Вардар, пры гэтым саюзнікамі Эпіра былі кароль Манфрэд Сіцылійскі і ахейскае князь Вільгельм II Вілардуэн. Галоўная бітва сіл саюзнікаў і Нікейскага войска Міхаіла Палеалога адбылася ў 1259 годзе, у заходняй Македоніі, на раўніне Пелагоніі, каля горада Касторыі. У войску Міхаіла, акрамя грэкаў, былі туркі, полаўцы, славяне. Кастарыйская бітва скончылася поўным паражэннем Эпірскага саюза, князь Ахейскі быў палоны, уладанні Эпірскага дэспата былі зведзены да яго родавых уладанняў у Эпіры.

У 1318 годзе ўлада ў Эпірскім дэспатаце перайшла да італьянскай дынастыі Арсіні, якая кіравала да 1337 годзе, калі тэрыторыя Эпірскага дэспатата была далучана да Візантыйскай імперыі Андронікам III Палеалогам.

Зноскі

  1. The Late Medieval Balkans: A Critical Survey from the Late Twelfth Century to the Ottoman Conquest. John Van Antwerp Fine. University of Michigan Press, 1994 ISBN 0-472-08260-4