[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Слепня (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слепня
Слепня ў Антонаўскім парку
Характарыстыка
Даўжыня 17 км
Вадацёк
Вусце Чыжоўскае вадасховішча
Размяшчэнне
Водная сістэма Чыжоўскае вадасховішча → Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінск

Сле́пня, Сляпя́нка — рака ў Мінску, у басейне Дняпра.

Даўжыня ракі 17 км. Да 1979 года пачыналася на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, у раёне колішняй вёскі Зялёны Луг, упадала ў Чыжоўскае вадасховішча на рацэ Свіслач. У сувязі з уключэннем ракі ў склад Сляпянскай воднай сістэмы пераўтвораная ў каскад 12 невялікіх вадасховішчаў. Уздоўж воднай сістэмы створаныя зялёныя масівы, што паляпшае мікраклімат прылеглых тэрыторый, стварае спрыяльныя ўмовы для адпачынку насельніцтва.

Паводле назвы ракі атрымалі свае назвы населеныя пункты: Вялікая Слепня, Вялікая Сляпянка, Малая Сляпянка, Слепенька (раён парку імя Чынгіза Айтматава). Акрамя вышэйзгаданых, на рацэ стаялі наступныя населеныя пункты: Зялёны Луг, Падбалоцце, Маляўшчына, Шчотаўка, Грэбелькі.

У раёне Малой Сляпянкі было Сляпянскае возера (Хітрава), на якім у канцы XIX ст. стаяў млын.