Рака Святога Лаўрэнція
Святога Лаўрэнція | |
---|---|
англ. Saint Lawrence River, фр. Fleuve Saint-Laurent | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1197 км |
Басейн | 1 030 000 км² |
Расход вады | 10 400 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Возера Антарыа |
• Вышыня | 250 м |
• Каардынаты | 44°20′59″ пн. ш. 76°00′52″ з. д.HGЯO |
Вусце | Заліў Святога Лаўрэнція |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 49°40′00″ пн. ш. 64°30′00″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заліў Святога Лаўрэнція |
|
|
Краіны | |
Вадазбор ракі Святога Лаўрэнція | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рака Святога Лаўрэнція (фр.: fleuve Saint-Laurent, англ.: Saint Lawrence River) — рака ў Паўночнай Амерыцы, якая працякае па тэрыторыі ЗША і Канады і злучае Вялікія азёры з Атлантычным акіянам. Даўжыня 1197 км.
Вадазбор 1290 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14 тыс. м³/сек.
Гісторыка-культурнае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Рака носіць назву, дадзеную ёй Жакам Карцье. Акрамя ракі, гэтую ж назву атрымаў таксама заліў, у які яна ўпадае. Пасля падарожжаў Шамплена даліна ракі Св. Лаўрэнція стала цэнтрам французскай каланізацыі рэгіёна: тут сфарміравалася частка тэрыторыі Новай Францыі — правінцыя Квебек з гарадамі Манрэаль, Квебек, Леві і Труа-Рыўер. Пад час Сямігадовай вайны гэтыя землі былі захоплены брытанцамі. Нягледзячы на гэта, рэгіён працягвае быць цэнтрам французскай мовы і культуры ў Паўночнай Амерыцы. Рака стала першым прасторным шляхам для гандляроў пушнінай і каланістаў, а ў наш час для вялікіх акіянскіх грузавых судоў.
Флора і фаўна
[правіць | правіць зыходнік]На рацэ можна сустрэць бялух, фінвалаў і блакітных кітоў. Спалучэнне раслін, жывёл і птушак, якія жывуць па берагах ракі, адно з найбольш стракатых на зямлі. У рацэ водзяцца сотні відаў рыб, больш 20 відаў земнаводных і паўзуноў, а таксама 12 відаў водных сысуноў. На балотах і ўздоўж берагоў гняздуюцца каля 300 відаў птушак.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Басейн ракі — адзін з самых густанаселеных і асвоеных у Канадзе. Тут развіты як сельская гаспадарка (мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчванне пшаніцы), так і прамысловасць. У басейне ракі пражывае каля 20 мільёнаў чалавек, у тым ліку каля 4 мільёнаў — у горадзе Манрэаль.
Прытокі
[правіць | правіць зыходнік]- Злева: Рака Атава
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Святога Лаўрэнція рака // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 279. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Regional Geography of the St. Lawrence River (англ.)
- Information about Juniper Island (Ontario) Архівавана 25 снежня 2009. (англ.)
- Остров Святого Лаврентия (руск.) // Праект «Планета Земля» Geosfera.Org