Мядзел
Горад
Мядзел
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Мя́дзел[2] (трансліт.: Miadziel) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мядзельскага раёна. Размешчаны паміж азёрамі Мястра і Баторына, за 160 км на паўночны захад ад Мінска, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна — Полацк, на аўтадарозе Мінск — Нарач. Насельніцтва 6 949 чалавек (2017)[3].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Мядзел ад назвы возера Мядзел, якая балцкага паходжання.
У XVII стагоддзі для тапоніма Мядзел засведчаныя варыянты «Мядзел» і «Мядзолы»[4]. Апошняя форма больш аўтэнтычная, яна дайшла ў выглядзе польскага Miadzioł.
Прамы адпаведнік — літоўскі тапонім Medžiolai (назва вёскі на Вяллі каля літоўскага Еўя). У назвах «Мядзолы» (Miadzioł), Medžiolai корань Med- пашыраны балцкім назоўным фармантам -ol- (як у рачных назвах Даколка, Віхолка і інш.)[5].
Найбліжэй з коранем Med- звязанае літоўскае medis «дрэва», medė «гай», ад балцкага *medja(n) «лес». Далей да індаеўрапейскага *medhi̯os- «сярэдні, сярэдзінны» — лес разумеўся як тое, што знаходзіцца паміж паселішчамі[6].
Назва Мядзельскага возера сягае протабалцкага значэння «сярэдзіна; сярэдні; пасярод».
Азёры з пазнейшымі «сярэдзіннымі» назвамі або размяшчаюцца паміж двух іншых азёраў або з’яўляюцца праточнымі.
Назва возера Мядзел значыць «Сярэдзіннае (возера)».
Таго ж паходжання таксама назва возера Мядзесна (на поўначы ад Віцебска).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Археалагічныя даследаванні выявілі, што першапачаткова ў X—XI стст. умацаванае драўлянае паселішча Мядзел знаходзілася на самым вялікім востраве возера Мядзел (цяпер — востраў Замак), дзе і сёння захаваліся рэшткі ўмацаванняў. Імаверна ў XI ст. Мядзел быў пагранічным горадам Полацкай зямлі. Летапісныя назвы горада: Мядзнозол, Мядела, Мядзела, Мядзила, Мядюль, Медело, Меднол, Медюль, верагодна, паходзяць ад літоўскага слова medinis — лясны, драўляны. У кан. 14 — пач. 15 ст., з невядомых да канца прычын, паселішча было перанесена на паўночна-ўсходні бераг возера Мястра (10 км ад былога месцазнаходжання). Верагодна, прычынай гэтаму стаў мор — насельніцтва, што здолела выжыць у час эпідэміі, заснавала новае паселішча са старой назвай ужо на беразе воз. Мястра. У пісьмовых крыніцах Мядзел упершыню згадваецца ў 1324 у лацінамоўным лісце вялікага князя Гедзіміна рыжскаму архібіскупу, у якім ён скардзіцца на дзеянні братоў-рыцараў Тэўтонскага ордэна:
«Мы паведамляем Вам, … што мір… зараз без якой-небудзь віны нашай па-варожаму парушаны крыжакамі — братамі Тэўтонскага ордэна, якія ўчынілі вялікую шкоду землям, якімі мы валодалі. Таксама яны напэўна захапілі б наш замак Медзела, каб не быў ён так добра ўмацаваны, аднак мноства людзей яны забілі і многіх павялі з сабою.»
Да сярэдзіны XV ст. мястэчка Мядзел ужо падзялялася на Стары (паўночная частка) і Новы (паўднёвая частка) Мядзел. Стары Мядзел вядомы з 1457 года, а Новы Мядзел — з 1527 года. Стары Мядзел у розны час быў у валоданні шмат якіх магнатаў і памешчыкаў — Радзівілаў, Францкевічаў, Райскіх, Грабкоўскіх, Кошчыцаў, а Новы Мядзел заставаўся у ліку велікакняжацкіх (каралеўскіх) уладанняў.
У «Метрыцы Вялікага княства» захаваўся ліст старасты жамойцкага, падчашага гаспадарскага і дзяржаўцы васілішскага Яна Мікалаевіча Радзівіла пад назвай «Записан(ь)е прав подданых волости Жораньское на земли и повинности их» ад 16 мая 1542 г. У дадзеным лісце запісана:
«Тыми часы, будучы намъ у ее м(и)л(о)сти паней матъки нашое, у Мяделе, жаловали намъ подданые г(о)с(по)д(а)рьскии земли Жомоитское, волости н(а)шое Жоранъское…»
Жыхароў Новага Мядзела, велікакняжацкага (іншым разам «кароннага») мястэчка (часам званага і горадам), ужо ў сяр. 16 ст. называлі «мяшчанамі гаспадарскімі», т.б. велікакняжацкімі, дзяржаўнымі.
Захаваўся падатковы ліст ад 21 верасня 1561 г. пад назвай «До кухни короля его милости кури и гуси мають быти посланы з дворов ег(о) королевское милости на певъные часы», дзе запісана:
«В Маркове, в Мяделе и въ Куренъцы волокъ 510.
Гусей 510 о[т]тол не слати.
Куръ 1020 слати».
Неаднаразова жыхары Новага Мядзела атрымлівалі прывілеі ад валадароў Рэчы Паспалітай на правядзенне кірмашоў. Таксама мястэчка было надзелена разнастайнымі падатковымі льготамі. Новы Мядзел быў абведзены валам, на паўвостраве возера Мястра ў XVI ст. быў каменны велікакняжацкі («каралеўскі») Мядзельскі замак (захаваліся руіны). Па некаторых звестках, жыхары Новага Мядзела атрымалі ад Жыгімонта Старога па просьбе яго жонкі Боны Сфорца магдэбургскае права[7], але цяпер няма дакументальных пацвярджэнняў гэтаму. Новым Мядзелам, як дзяржаўным уладаннем, кіравалі старасты, спецыяльна прызначаныя вялікім князем. Сярод мядзельскіх старостаў з 1590 года быў і канцлер літоўскі Л. І. Сапега, які меў на Мядзельшчыне вялікія ўладанні.
Стары Мядзел у 1736 годзе атрымаў статус мястэчка, а ў 1762 годзе магдэбургскае права з правам на 4 кірмашы на год.
З 1793 года пасля другога падзела Рэчы Паспалітай Стары і Новы Мядзел у складзе Расійскай імперыі, Мядзел — мястэчка ў складзе Вілейскага павета Мінскай губерні, з 1842 — Віленскай губерні.
1 чэрвеня 1920 года мястэчка Мядзел атакаваў 6-ы полк стральцоў Войска Польскага .
З 1921 года Мядзел у складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР, 15 студзеня 1940 года ўтвораны Мядзельскі раён. З 1959 года гарадскі пасёлак[8], з 1998 года — горад.
У горадзе тры аўтобусныя маршруты, лінія маршрутнага таксі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
- 1800 год — 241 чал. у Новым Мядзеле; 111 чал. у Старым Мядзеле[15]
- 1860 год — 613 чал. у Новым Мядзеле; 227 чал. у Старым Мядзеле[16]
- 1866 год — 654 чал. у Новым Мядзеле (у т.л. 344 каталікі, 52 праваслаўныя, 258 іўдзеяў); 349 чал. у Старым Мядзеле (у т.л. 58 каталікоў, 29 праваслаўных, 201 іўдзей, 61 мусульманін)[17]
- 1885 год — 713 чал. у Новым Мядзеле; 245 чал. у Старым Мядзеле[16]
- 1904 год — 1235 чал. у Новым Мядзеле; 229 чал. у Старым Мядзеле
- 1921 год — 825 чал.
- 1970 год — 2854 чал.
- 1979 год — 5047 чал.
- 1995 год — 7,9 тыс. чал.[18]
- 1998 год — 8,7 тыс. чал.[16]
- 2006 год — 7,2 тыс. чал.
- 2015 год — 6924 чал.[19]
- 2016 год — 6871 чал.[20]
- 2017 год — 6949 чал.[3]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Горад інтэнсіўна развіваецца як цэнтр курортнай зоны вакол возера Нарач. Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. 2 гасцініцы. Філіял дзіцячай турбазы.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе размешчаны Мядзельскі музей народнай славы.
У 2005 і 2008 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[21][22].
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічаюць дзве сярэднія школы і гімназія, два дзіцячыя садкі. Дзіцячы інтэрнат.
Рэлігійнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1930-я гады ў Старым і Новым Мядзеле было два касцёлы, царква, сінагога і мячэць. На сённяшні дзень захаваўся адзін касцёл (1754), касцёл св. Станіслава быў спалены ў 1942 годзе. У 2006 годзе ў Мядзеле пабудавана Троіцкая царква.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Селішча перыяду ранняга сярэднявечча (VI—VIII стст.), Гарадзішча (X—XIII, XVI—XVIII стст.) і Мядзельскі замак (XV—XVII стст.) на паўвостраве возера Мястра
- Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1754)
- Мядзельскі кляштар кармелітаў (XVIII ст.)
- Мядзельская Кальварыя
- Свята-Троіцкая царква (пасля 1990)
- Капліца-надмагілле Быхаўцаў (1820)
- Сядзіба Козел-Паклеўскіх (XVIII—XIX стст.)
- Помнік Максіму Танку
- Рэшткі капліц
- Яўрэйскія могілкі
- Магілы польскіх салдат, на каталіцкіх могілках
-
Касцёл Маці Божай Шкаплернай.
-
Плябанія
-
Мядзельская Кальварыя
-
Помнік Максіму Танку
-
Яўрэйскія могілкі
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аліцыя Банюшка (нар. 16.10.1937, Мядзел) — актрыса.
- Цыпрыян Павел Бжастоўскі (1612—1688) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, староста мядзельскі.
- Вольга Уладзіміраўна Васілёнак (нар. 17.5.1980, Мядзел) — беларуская лыжніца, удзельніца дзвюх Алімпійскіх гульняў.
- Яраслаў Звяруга (1928—2011) — археолаг.
- Уладзімір Дубоўка (1901—1976) — беларускі паэт, празаік, перакладчык і крытык. Вучыўся ў Мядзельскай школе ў 1912—1914 гадах.
- Расціслаў Лапіцкі (1928—1950) — кіраўнік Мядзельска-Смаргонскага падпольнага вучнёўскага руху.
- Амурат Аляксандравіч Раткевіч (нар. 17.12.1910, Стары Мядзел) — удзельнік Другой сусветнай вайны, кавалер Крыжа Монтэ-Касіна, Медаля Вайны, брытанскай Зоркі вайны 1935—1945 гадоў і Зоркі Італіі.
- Лія Мацееўна Салавей (нар. 1934) — беларуская фалькларыстка.
- Іван Усовіч (нар. 14 ліпеня 1993) — стэндап-комік.
- Міхась Чарняўскі (1938—2013) — археолаг, вучыўся ў Мядзельскай школе, праводзіў раскопкі Мядзельскага замка і тэрыторыі вакол Мядзельскага касцёла.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 249.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 706—707.
- ↑ А. Сапуноў ??
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Мядзель Мядзельскага раёна Маладзечанскай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Перепись населения — 2009. Минская область
- ↑ https://web.archive.org/web/20170730234018/http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Мінск, 2012. С. 484.
- ↑ а б в Князева В. Мядзел // ЭГБ. Т. 5. — Мінск, 1999. С. 245.
- ↑ Krzywicki J. Miadzioł // Słownik geograficzny… T. VI. — Warszawa, 1885. S. 283
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ «Адна зямля» ў Мядзеле // «Рэгіянальная газета», 22 ліпеня 2005 г., № 29 (531)
- ↑ І навальніца нават не спыніла / /«Рэгіянальная газета», 18 ліпеня 2008 г., № 29 (687)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мядель // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.;
- Spod Monte Cassino na Sybir. Deportacja bylych zolnierzy Polskich Sil Zbrojnych na Zachodzie z Bialorusi, Litwy i Ukrainy w 1951 roku/ oprac. P. Romaniuk, — Warszawa, 1998.
- Дзяржархіў Мінскай вобласці. — Мядзельская акупацыйная раённая ўправа, ф. 4220, 30 адз. зах., 1941—1944.
- Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Мядзельскі падпольны райкам, ф.3732, 2 адз. зах., 1943—1944; Мядзельскі падпольны райкам ЛКСМБ, ф.3762, 6 адз. зах., 1943—1944.
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мядзельскае староства, ф. 1928, воп. 1, спр. 1, арк. 168—170.
- Литовская Метрика (1528—1547). 6-я книга судных дел. — Вильнюс, 1997. — док. № 405.
- Литовская Метрика (1553—1567). Книга публичных дел 7. — Вильнюс, 1996. — С. 70.
- Мядзел // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 506. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Стары́ Мя́дзел // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мядзел
- Геаграфічныя звесткі па тэме Мядзел на OpenStreetMap
- Інфармацыйна-гістарычны партал Мядзельскага раёна — www.myadel.info Архівавана 1 ліпеня 2014.
- Мядзел — westki.info Архівавана 3 сакавіка 2009.
- Мядзел на Radzima.org
- Надвор’е ў горадзе Мядзел