Мадагаскар
| |||||
Дэвіз: «Tanindrazana, Fahafahana, Fandrosoana» «Айчына, Свабода, Прагрэс» | |||||
Гімн: «О, наша каханая Радзіма» | |||||
Дата незалежнасці | 26 чэрвеня 1960 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйная мова | малагасійская і французская | ||||
Сталіца | Антананарыву | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Антананарыву, Махадзанга | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Андры Радзуэліна Крысціян Нтсай | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
45-я ў свеце 587 041 км² 7,0 | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$39,7 млрд. (114-ы) $1551 (178-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$9,74 млдр. (136-ы) $447 (180-ы) | ||||
ІРЧП (2015) | ▼ 0,512 (132-ы) | ||||
Валюта | арыяры (MGA) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .mg | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MG | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MDG | ||||
Код МАК | MAD | ||||
Тэлефонны код | +261 | ||||
Часавыя паясы | +3 |
Мадагаскар (малаг. Madagasikara, фр.: Madagascar), афіцыйная назва — Рэспубліка Мадагаскар (малаг. Repoblikan'i Madagasikara [republikʲan madaɡaskʲarə̥], фр. République de Madagascar) — астраўная дзяржава ў Індыйскім акіяне, размешчана на востраве Мадагаскар (чацвёрты па велічыні востраў у свеце) і прылеглых дробных астравах ля ўзбярэжжа Афрыкі. Плошча - 587 тыс. км², насельніцтва - 24,2 млн чалавек. Сталіца - Антананарыву. З'яўляецца найбуйнейшай у свеце дзяржавай, якая займае адзін востраў.
Пасля распаду суперкантынента Гандвана, каля 88 мільёнаў гадоў назад, Мадагаскар аддзяліўся ад Індыі, што абумовіла развіццё мясцовых раслін і жывёл у адноснай ізаляцыі. Больш за 90% відаў не сустракаюцца больш нідзе на Зямлі. Разнастайныя экасістэмы вострава і ўнікальны жывёльны свет знаходзяцца пад пагрозай вымірання з-за хуткага росту насельніцтва. Першыя чалавечыя паселішчы на Мадагаскары паўсталі паміж 350 годам да н. э. і 550 годам н. э. Аўстранезійскія народы прыбылі на каноэ з Калімантану. Каля 1000 гады н. э. да іх далучыліся банту, пераправіўшыся праз Мазамбіцкі праліў. Пазней на Мадагаскары аселі і іншыя перасяленцы. Кожны з іх зрабіў свой уклад у культурнае жыццё вострава. Этнічны склад жыхароў дзеліцца на васямнаццаць ці больш падгруп, з якіх найбольш буйным з'яўляецца народ імерына з цэнтральнай горнай мясцовасці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Археолагі даказалі, што першыя людзі з'явіліся на Мадагаскары паміж II і V стагоддзямі нашай эры. У VII стагоддзі арабскія купцы збудавалі на Мадагаскары факторыю.
- 10 жніўня 1500 года партугальскі карабель пад кіраўніцтвам Дыёга Дыяза, трапіў на невядомы востраў (Мадагаскар).
- У 1665 годзе кіраўнік Усходнеіндыйскай французскай кампаніі Франсуа Карон дасягнуў Мадагаскару. Кампанія не здолела стварыць тут калонію, але ў тым жа годзе французы пасяліліся на прылягаючых астравах.
- У 1643 годзе французы збудавалі першую калонію на Мадагаскары, якая існавала да 1672 года.
- Каля 1600 года тэрыторыя кантралізаваная народнасцю Мерына падзялілася на сем незалежных краін-гарадоў.
- У 1625 годзе адзін з правадыроў племені Мерына, Андрыяньяка заснаваў будучую сталіцу Мадагаскарскай Рэспублікі Антанарыву.
- У 1646—1649 гг. востраў спрабуюць каланізаваць англічане.
- У 1680—1725 гг. Мадагаскар быў адной з пірацкіх схованак.
- 1776 годзе Маўрыцы Беніёўскі, якога ў 1773 годзе ўрад Францыі выслаў на Мадагаскар для каланізацыі вострава, быў абраны мясцовымі жыхарамі каралём адной з выспаў.
- У 1883 годзе французы ўварваліся на востраў, і распачалі першую мадагаскарскую вайну.
- У 1885 годзе Вялікабрытанія прызнала права французаў на Мадагаскар
- У 1895 годзе французы заваёўваюць Антананарыву.
- У 1896 годзе французскі парламент прыняў дэкларацыю аб анексіі Мадагаскару.
- 14 жніўня і 30 жніўня 1897 года 10 000 ваяроў племені Сакалава, узброеныя стрэльбамі правялі дзве бітвы з французскімі войскамі.
- 1912 года — узніклі першыя незалежніцкія арганізацыі.
- 1942 год — на Мадагаскар, кантраляваны Францыяй Вішы, адбылася высадка англійскіх войскаў.
- 1947—1948 гг. — узброенае паўстанне за незалежнасць.
- 1958 года — абвяшчэнне незалежнай Дэмакратычнай Рэспублікі Малагасі, якая мела шырокую аўтаномію ў рамках Французскага адзінства.
- 1960 — атрыманне поўнай незалежнасці
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Мадагаскар на Вікісховішчы |
- Малайскі свет у берагоў Афрыкі
- ProMadagascar.com — навуковы погляд на вялікі востраў(недаступная спасылка)
- Урад
- Урад Мадагаскара Архівавана 24 кастрычніка 2008.
- Нацыянальная Асамблея Мадагаскара Архівавана 29 чэрвеня 2008.
- Міністэрства замежных спраў Мадагаскара
- Пасольствы і прадстаўніцтвы
- Канада Архівавана 12 кастрычніка 2007. Венгрыя ЗША
- Глава дзяржавы і члены кабінета, з ЦРУ Архівавана 26 кастрычніка 2009.
- Асноўная інфармацыі
- Madagascar Архівавана 29 жніўня 2012. from UCB Libraries GovPubs
- Мадагаскар у DMOZ
- Вікісховішча: Атлас: Мадагаскар
- СМІ
- Madagascar Навіны online на allAfrica.com
- Экалогія
- Madagascar’s National Parks and Reserves Афіцыйны вэб-сайт паркаў і запаведнікаў Мадагаскара
- Conservation International — Madagascar overview pages
- New York Academy of Sciences Архівавана 12 красавіка 2016. Conserving Madagascar — Podcast by Helen Crowley
- Journal Madagascar Conservation & Development Архівавана 1 кастрычніка 2009.
- WildMadagascar.org Агляды, навіны, фатаграфіі, гісторыя культуры. (англ.) (фр.)
- Madagascar Архівавана 7 снежня 2008. Фатаграфіі Мадагаскара
- The Palmarium reserve Архівавана 30 ліпеня 2009., is situated on the East coast of Madagascar.