Лодзь
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лодзь[2] (польск.: Łódź) — горад на правах павета, адзін з самых маладых і буйных гарадоў Польшчы. Лодзь — цэнтр і найбуйнейшы горад Лодзьскага ваяводства. Адміністрацыйны цэнтр Лудзкага Усходняга павета (не ўваходзіць у яго склад).
Насельніцтва — 687 702 жыхароў (2018)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Слова «лодзь» азначае «лодка». Упершыню Лодзь успамінаецца ў 1332 годзе ў лацінамоўным дакуменце як вёска Лодзія ва ўласнасці біскупа Куявіі. Атрымала статут горада пасля афармлення афіцыйнага дакумента караля і ўладальніка вёскі, у 1414 годзе біскуп Улацлавака — Ян Крапідла выдаў дакумент, а ў 1423 годзе кароль Уладзіслаў даў правы горада Лодзі. Лодзь была аграрным паселішчам (44 драўляныя хаты і 44 свірны) аж да XVI стагоддзя, калі пачалося развіццё горада.
Насельніцтва складалася з 700 гараджан. Затым для Лодзі пачаліся цяжкія часы, а ў XVIII стагоддзі насельніцтва горада складала ўсяго 170 жыхароў. У той самы час у горад прыходзяць яўрэі, у 1820-х гадах — нямецкія прамыслоўцы, а ў канцы XIX стагоддзя — рускія. З гэтага моманту Лодзь робіцца шматнацыянальным горадам з яго адмысловым становішчам.
У XIX стагоддзі Лодзь ператвараецца ў найважнейшы цэнтр тэкстыльнай прамысловасці. Лодзь стала асаблівым горадам Еўропы. За 50 гадоў, што мінулі з Другой сусветнай вайны, Лодзь ператварылася ў буйнейшы тэкстыльны цэнтр Польшчы. Пасля 1989 года ў выніку змены палітычнай сітуацыі старыя заводы не давалі прыбытку з-за адсутнасці попыту на іх прадукцыю (раней практычна ўсё купляў СССР). Заводы адзін за адным станавіліся банкрутамі. У Лодзі ўзровень беспрацоўя складае 16 % насельніцтва, аднак горад робіцца новым турыстычным цэнтрам.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзіслаў Страмінскі (1893—1952) — беларускі і польскі мастак
- Кацярына Кобра (1898—1951) — руская і польская авангардная скульптарка
- Ніка Страмінская (1936—2001) — польскі доктар-псіхіятр, пісьменніца
- Анджэй Сапкоўскі (нар. 1948) — польскі пісьменнік-фантаст, публіцыст
- Артур Рубінштэйн (1887—1982) — польскі і амерыканскі піяніст і музычна-грамадскі дзеяч
- Юзюк Фарботка (1893—1956) — беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, удзельнік грамадска-палітычнага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя
- Гражына Бацэвіч (1909—1969) — польская скрыпачка і кампазітар
- Міхаіл Іванавіч Алексяюк (1907—1983) — беларускі краязнавец
- Ганна Левандоўска (нар. 1988) — прафесійная каратыстка
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2018, stan na 30.06.2018
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. I. STAN I STRUKTURA LUDNOŚCI, Ludność, 2018, Ludność stan w dniu 30 VI, 09 — Ludność według płci i miast, Łódzkie [1] Архівавана 26 снежня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лодзь
- Рускамоўны сайт пра Лодзь Архівавана 10 сакавіка 2012.