Крысціян I
Крысціян I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Christian 1. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | кастрычнік 1449, Капенгаген | ||||||
Папярэднік | Крыстафер III Баварскі | ||||||
Пераемнік | Іаган, кароль Даніі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
люты 1426[1] |
||||||
Смерць |
21 мая 1481[2] (55 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ольдэнбургская дынастыя[d] | ||||||
Бацька | Дытрых Шчаслівы[d] | ||||||
Маці | Хельвіга Шаўэнбургская[d] | ||||||
Жонка | Даратэя Брандэнбургская[3] | ||||||
Дзеці | Олаф Дацкі[d][4], Кнут Дацкі[d][4], Ханс I[d][4], Маргарыта Дацкая, каралева Шатландыі[4] і Фрэдэрык I[d][4] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крысціян I, Хрысціян I (дацк.: Christian 1.; люты 1426, Ольдэнбург — 21 мая 1481, Капенгаген) — кароль Даніі з 28 верасня 1448 года, кароль Нарвегіі з 20 лістапада 1449 года і кароль Швецыі з 2 ліпеня 1457 па студзень 1464 года, (Кальмарская ўнія), заснавальнік дынастыі Ольдэнбургаў.
Бацька Крысціяна, Дытрых Шчаслівы, моцна пашырыў радавыя ўладанні. Напачатку 1448 года сканаў Крыстафер III Баварскі, кароль Даніі, Нарвегіі і Швецыі. Пасля 8-месячнага міжцарства шведы абралі сабе каралём Карла Кнутсана, а датчане, якімі кіраваў біскуп Роскіле, спынілі свой выбар на Крысціяне, які ўслед за тым заручыўся з 18-гадовай удавой свайго папярэдніка, каралевай Даратэяй. Вяселле адбылося праз год, а праз два дні Крысціян быў каранаваны дацкай каронай.
Карл Кнутсан з дапамогай нарвежскага архібіскупа Аслака Болта дамогся таго, каб яго каранавалі каралём Нарвегіі. У 1450 годзе ён быў, аднак, быў зрынуты, і Крысціян каранаваўся нарвежскай каронай у Тронхейме. Падтрыманы дацкім дваранствам і ўладарнымі князямі Паўночнай Германіі, Крысціян аднавіў пасля паўстання сваю ўладу ў Швецыі (1456—57). Праз тры гады Крысціяну ўдалося далучыць і герцагствы Шлезвіг і Гольштэйн.
Новыя паўстанні ў Швецыі раскалолі унію; бітва пад Брункебергам у 1471 годзе назаўжды закрыла шлях да аднаўлення уніі мірным шляхам. Да гэтага далучыліся сваркі Крысціяна з братамі і вялікія фінансавыя цяжкасці. У канцы свайго валадарання Крысціян падрыхтаваў новы паход у Швецыю, але смерць перашкодзіла яму выканаць яго планы.
Пры ім заснаваны Капенгагенскі ўніверсітэт.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]28 кастрычніка 1449 года ў Капенгагене Крысціян I ажаніўся з удавой папярэдняга караля Даніі, Нарвегіі і Швецыі Крыстафера III Баварскага Даратэі Брадэнбургскай, дачкой маркграфа Брандэнбург-Кульмбахскага Іагана і Барбары Саксен-Вітэнбергскай. У шлюбе нарадзіліся пяцёра дзяцей:
- Олаф (1450—1451);
- Кнуд (1451—1455);
- Іаган (1455—1513), кароль Даніі і Нарвегіі ў 1481—1513 гг., кароль Швецыі ў 1497—1501 гг.;
- Маргарыта (1456—1486), з 1469 года жонка караля Шатландыі Якава III;
- Фрэдэрык (1471—1533), кароль Даніі і Нарвегіі ў 1523—1533 гг.
Гербы Крысціяна I
[правіць | правіць зыходнік]-
герб (шчыт) караля Крысціяна I у той час, калі ён быў графам Ольдэнбургскім.
-
герб (шчыт) Караля Крысціяна I, караля Датчан, Гатовы і Вендаў.
-
герб (шчыт) караля Крысціяна I, караля Датчан, Шведаў, Нарвежцаў і Вендаў.
-
герб (шчыт) караля Крысціяна I, караля Шведаў, Датчан, Нарвежцаў і Вендаў і герцага Шлезвіг-Гольштэйнскага.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12939159X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Kristian I — 1917.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г д Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Христиан I, датский король // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся ў 1426 годзе
- Нарадзіліся ў Ольдэнбургу
- Памерлі 21 мая
- Памерлі ў 1481 годзе
- Памерлі ў Даніі
- Пахаваныя ў Роскільскім саборы
- Ольдэнбургская дынастыя
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Асобы
- Каралі шведскія
- Каралі нарвежскія
- Каралі дацкія
- Кіраўнікі Ольдэнбурга