Каролюс-Дзюран
Каролюс-Дзюран | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1837[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1917[3] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Pauline Carolus-Duran[d] |
Дзеці | Pierre Carolus-Duran[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | François Souchon[d] і Jean-Baptiste Cadet de Beaupré[d] |
Уплыў на | Джон Сінгер Сарджэнт, Emma Toll[d], Alexandre Jean-Baptiste Brun[d], Francine Charderon[d], William Learned Marcy Pendleton[d], Harper Pennington[d], Caroline Cranch[d], Clovis Cazes[d], William Morton Jackson Rice[d], S. Jerome Uhl[d], Рамон Касас, Fanny Fleury[d], Claudius Félix[d][7] і Madame Gironella[d][8] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каролюс-Дзюран, сапр. імя Шарль Эміль Агюст Дзюран (фр.: Carolus-Duran, Charles Emile Auguste Durant; 4 ліпеня 1838, Ліль — 18 лютага 1917, Парыж) — французскі жывапісец, прадстаўнік акадэмічнай школы, цесць Жоржа Фейдо.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Шарль Дзюран пачаў вучыцца жывапісу ў родным горадзе Ліле; тут атрымаў гарадскую стыпендыю, на якую затым на працягу двух гадоў жыве і вучыцца ў Парыжы (у Акадэміі Сюіса). У Парыжы прыняў псеўданім Каролюс-Дзюран, якім і падпісваў свае працы да канца жыцця. У першы час навучання Каролус-Дзюран капіюе карціны Луўра, асабліва Леанарда да Вінчы; паралельна з гэтым пачынае пісаць арыгінальныя палотны.
У 1860 годзе малады мастак атрымлівае прэмію на конкурсе «Вікар». У 1861 годзе ён едзе на вучобу ў Італію, жыве ў Рыме, Венецыі, на некалькі тыдняў затрымліваецца ў Пампеях, а ў 1866 годзе вяртаецца ў Парыж. За перыяд з 1861 па 1866 год Каролюс-Дзюран стварыў нямала палотнаў, захаваўшы сцэнкі з італьянскага паўсядзённага жыцця.
У 1866 годзе вялікім поспехам мастака стала яго палатно «Забойца», набытае горадам Лілем. За гэтую карціну Каролюс-Дзюран атрымаў столькі грошай, што здзейсніў у 1867—1868 гадах вучэбную паездку ў Іспанію, падчас якой ён асабліва цікавіўся творчасцю Дыега Веласкеса. Пасля вяртання ў Францыю Каролюс-Дзюран ажаніўся з мастачкай Палінай-Марыяй Круазет, адкрыў вялікае мастацкае атэлье і набірае вучняў. З канца 60-х гадоў XIX стагоддзя мастак становіцца прызнаным партрэтыстам, адным з самых папулярных у Парыжы. У сваіх працах ён не ліслівіць замоўцу, сочыць не за элегантнасцю паставы, а за адпаведнасцю чалавечай натуры. У 1869 годзе завязваецца сяброўства паміж Каралюсам-Дзюранам і мастакамі Эдуардам Манэ, Закары Аструкам і Эдуарам Сэнам.
Прыкладна з 1875 года мастак звяртаецца да гістарычнага і жанравага жывапісу, для чаго вывучае творчасць Пітэра Паўля Рубенса і Паала Веранезэ. Атрымлівае і ажыццяўляе дзяржаўныя заказы, напрыклад, выконвае столевы роспіс у залах Луўра «Трыумф Марыі Медычы» (1878). У 1879 годзе мастак атрымлівае Ганаровы медаль Парыжскага Салона. У 1890 годзе, сумесна са сваёй жонкай і яшчэ некалькімі мастакамі, стварае «Нацыянальнае таварыства выяўленчага мастацтва». У 1900 г. абіраецца Ганаровым прэзідэнтам французскай Акадэміі. У 1904 годзе Каралюсу-Дзюрану прысвойваецца званне Вялікага афіцэра ордэна Ганаровага легіёна. У 1905 годзе яго абіраюць дырэктарам Французскай акадэміі ў Рыме.
Зноскі
- ↑ Emile Auguste Carolus-Duran
- ↑ Carolus-Duran // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00032484
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ http://archives.paris.fr/s/4/etat-civil-actes/resultats/?
- ↑ Le Petit Parisien, البتي باريزين — 1917. — P. 2. — ISSN 0999-2707; 2420-0549
- ↑ RKDartists Праверана 6 ліпеня 2020.
- ↑ Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 5 жніўня 2023.
- ↑ https://efeminista.com/ilustracion-mujeres-exposicion-abc/ Праверана 9 жніўня 2023.
- Нарадзіліся 4 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1837 годзе
- Нарадзіліся ў Лілі
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 1917 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Францыі
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1838 годзе
- Памерлі 18 лютага
- Мастакі-партрэтысты Францыі