Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава
Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава | |
---|---|
Заснаваны | 1932 |
Год закрыцця | чэрвень 1941 |
Краіна | |
Размяшчэнне |
Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава (КІЖ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Менску ў 1932—1941 гг. У 1930-я гады размяшчаўся ў былой гімназіі Фальковіча[1], перад вайной разам з Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школай Беларусі імя У. І. Леніна размяшчаўся ў будынку па вуліцы Карла Маркса[2].
Заснаваны ў 1932 на базе газетнага аддзялення Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі імя У. І. Леніна. На 1 ліпеня 1934 г. у ім навучалася 189 чалавек. У гэтым жа годзе быў праведзены першы выпуск 37 будучых работнікаў раённага і палітаддзельскага друку[3]. Імя С. М. Кірава прысвоена ў 1935.
Камуністычны інстытут журналістыкі стаў адзінай у краіне навучальнай ўстановай, якая рыхтавала журналістаў для раённых, абласных і рэспубліканскіх газет[4]. Прымаліся асобы з працоўным стажам не менш за 3 гады і 2 гады кіраўнічай партыйнай ці грамадскай працы. Тэрмін навучання складаў 3 года. Пры інстытуце працавала аднагадовая вячэрняя школа журналістаў камсамольска-маладзёжных газет, з 1934 сектар завочнага навучання газетных кадраў. У 1940 рэарганізаваны ў Беларускі інстытут журналістыкі і ў 1941 г. спыніў сваю дзейнасць.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Ісідар Самуілавіч Бас (1913—?) — беларускі літаратуразнавец.
- Іван Муравейка (1921—2021) — беларускі паэт.
Зноскі
- ↑ Юрый Тамковіч. Спроба рэканструкцыі карты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1921—1941 гг. — 2021
- ↑ М. Б. Батвіннік, А. Л. Міцянін. 209. Будынак Мінскай вышэйшай партыйнай школы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Валянцін Мазец. «Камуністычнае выхаваньне масаў», альбо смі як «калектыўны агітатар і прапагандыст»
- ↑ Камуністычны Інстытут Журналістыкі. Старонкі гісторыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 18 ліпеня 2013.