Гор Відал
Юджын Лютэр Гор Відал | |
---|---|
англ.: Eugene Luther Gore Vidal | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Edgar Box |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 31 ліпеня 2012[4][1][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Eugene Luther Vidal[d][5] |
Маці | Nina S. Gore[d][5] |
Жонка | Howard Austen[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, акцёр, сцэнарыст, раманіст, эсэіст, пісьменнік, літаратурны крытык, пісьменнік-дакументаліст, пісьменнік навуковай фантастыкі, палітык, журналіст, празаік, публіцыст, аўтар |
Гады творчасці | з 1946 |
Кірунак | гісторыя, сатыра |
Жанр | раман, эсэ, драма |
Мова твораў | англійская |
Дэбют | «Уіліва» (1946) |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Гор Відал (англ.: Gore Vidal; 3 кастрычніка 1925, Вест-Пойнт, штат Нью-Ёрк, ЗША — 31 ліпеня 2012) — амерыканскі пісьменнік, эсэіст, кіна- і тэатральны драматург, прызнаны класік амерыканскай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Выбітная фігура культурнага і палітычнага жыцця ЗША на працягу апошніх шасцідзесяці гадоў.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Сваё першае апавяданне Г. Відал напісаў у 19 гадоў. Вядомасць яму прынёс апублікаваны ў 1948 годзе раман «Горад і стоўп», у якім ён адным з першых у амерыканскай літаратуры звярнуўся да праблематыкі гомасексуальнасці. За сваё жыццё ён напісаў 25 раманаў, мноства эсэ, у якіх закранаюцца тэмы палітыкі, рэлігіі, літаратуры і сексу.
Належаў да вядомай у ЗША палітычнай дынастыі. У 1960-я і 1970-я быў палітычным каментатарам на тэлебачанні. Прытрымліваўся леваліберальных поглядаў, удзельнічаў у кампаніі супраць вайны ў Іраку, выступаў за рэлігійныя свабоды. Пісьменнік актыўна займаўся палітыкай. Так, у 1960 годзе ён балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў ЗША ад дэмакратаў.
Памёр у сваёй кватэры пасля перанесенага запалення лёгкіх.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар раманаў «Ураган» (1946), «Юліян Адступнік» (1964), «Стварэнне» (1981), «Галівуд» (1990) і інш.; п'ес «Візіт на малую планету» (1956), «Вечар з Рычардам Ніксанам» (1972). Пісаў кіна- і тэлесцэнарыі, эсэ і крытычныя артыкулы. Перавагу аддае мастацкаму асэнсаванню гістарычных асоб і падзей. Дакументальны пачатак спалучае з сацяльным аналізам, гістарычную стылізацыю — з сатырай, псіхалагізм — з натуралістычнымі тэндэнцыямі.[7]
З раманам «Ураган», базуючыся на ўласным досведзе ўдзелу ў Другой сусветнай вайне, ён уваходзіць у свет літаратуры. Але не вайна, а згуба першага кахання на фронце робіць з яго пісьменніка, які прысвяціў твор не проста абстрактнай вайне, а заўчасна забітаму каханку Джэймсу Трымблу. Скандал рамана «Горад і стоўп» (The City and the Pillar) усчаўся з-за таго, што вайна і пасляваеннае пурытанскае жыццё «пэцкалася» гомасексуальнай тэмай. 1948 год, калі з'явіўся твор, стаў пачаткам складанага і пакручастага шляху вольніцы, эмансіпацыі і новых разуменняў. Згубіўшы кансерватыўнага чытача, аўтар набыў новага альтэрнатыўнага і стаўся класікам не толькі амерыканскай літаратуры наагул, але і гей-літаратуры. У назве кнігі прыхаваная біблейная алюзія, але зацяты бязбожнік смяецца і перакручвае на свой капыл старазапаветныя цытаты, кідае выклік табу.[8]
Аўтар быў вымушаны пісаць пад псеўданімамі (Cameron Kay, Edgar Box, Katherine Everard). Неўзабаве слава прыйшла да яго: прагрэс тэлевізіі і папулярнасць Брадвея, для якіх ён пачаў пісаць, паспрыялі раскрыццю яго талентаў. Аўтар не спыняе працаваць на карысць роўніцы і сексуальных правоў. Творчасцю (раманы «Юліян Адступнік» і «Майра Брекэнрыдж», эсэ «Евангелле ад Гора Відала», «Размовы пра секс», кніга мемуараў «Палімсэст» і інш.) ды ўласным прыкладам пісьменнік раздражняе афіцыйны бамонд, хрысціяністую і гетэрасексуальную Амерыку. Крытыкуе палітыку інтэрвенцыі ЗША ва ўсім свеце, асабіста ганіць прэзідэнтаў Бушаў, падзеі 11 верасня тлумачыць крытычна: гэта натуральная расплата амерыканцаў за тое, што яны нарабілі ва ўсім свеце. Як ветэран Другой сусветнай вайны, шкадуе, што ЗША ўлезлі ў гэтую вайну, бо менавіта там амерыканцы пакаштавалі смак інтэрвенцыі.[8]
Творы Г. Відала перакладзены на рускую, польскую і іншыя мовы.
Зноскі
- ↑ а б Gore Vidal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gore Vidal // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118804421 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Gore Vidal Dies at 86; Prolific, Elegant, Acerbic Writer // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2012. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 11 сакавіка 2021.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ а б WGA Find a Writer Праверана 24 лютага 2020.
- ↑ Е. Лявонава (1997)
- ↑ а б У. Гарбацкі (2012)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лявонава Е. Відал // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- У. Гарбацкі. Апошні enfant terrible 20-га стагоддзя — arche.by Архівавана 10 жніўня 2012. (недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Орындж (Нью-Ёрк)
- Памерлі 31 ліпеня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Пахаваныя ў Вашынгтоне
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі XX стагоддзя
- Драматургі ЗША
- Пісьменнікі ЗША
- Англамоўныя пісьменнікі
- Аўтары літаратуры ЛГБТ
- Аўтары гістарычных раманаў
- Публіцысты ЗША
- Палітыкі ЗША
- Антываенныя актывісты
- Памерлі ад пнеўманіі