[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Правілы выкарыстання ботаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гэта падсумаванне Правіл выкарыстання ботаў.

Боты — аўтаматызаваныя і паўаўтаматызаваныя праграмы, якія правяць старонкі пад зменшаным або без наўпроставага чалавечага нагляду. Бот варта запускаць з асобнага ад яго ўладальніка ўліковага запісу, бо чалавек не можа атрымаць сцяг бота. Старонка ўдзельніка мае ясна і яўна пазначаць яго ў якасці бота, каб адрозніваць ад людзей ({{Бот}}). Таксама самі ўладальнікі маюць быць даступнымі для адказу на заўвагі. Ніводнаму ўдзельніку не дазволена карыстацца сцэнарыямі аўтаадказу. Некаторыя ўладальнікі могуць вырашыць перанакіраваць старонку размоў бота на сваю ўласную, калі іх бот не адладжаны распазнаваць паведамленні.

Уладальнік бота можа падаць запыт на статус бота пры адпаведнасці наступным патрабаванням:

  • бот мае правіць рэгулярна без сцяга бота прынамсі тыдзень або ўнесці 100 правак у Вікіпедыі дзеля паказу;
  • бот мае падтрымліваць міжмоўныя спасылкі, выпраўляць падвойныя перасылкі і катэгорыі або інш.

Боты маюць атрымаць ухвалу супольнасці на старонцы Запыты на статус бота перад рэдагаваннем без сцяга бота на высокай хуткасці або без чалавечага нагляду. Бюракрат выдасць сцяг, калі будзе згода пасля абмеркавання, якое працягнецца 1 тыдзень. Імя бота мае выразна змяшчаць слова «бот» у імі яго карыстальніка, каб было лягчэй адрозніць ад людзей. Найбольш пашыраныя формы паходзяць ад імя ўдзельніка-ўладальніка (такое як Artsiom91Bot) або выкарыстоўваюць узор неадназначнасці (такі як Xenophon (bot)).

Абмежаванні ў рэдагаванні і пікавыя гадзіны

[правіць зыходнік]

Запушчаныя без сцяга боты маюць правіць з перапынкамі звыш 1-й хвіліны між праўкамі (= менш за 1 праўку за хвіліну). Пасля ўпаўнаважання і належнага пазначэння яны маюць дзейнічаць з найменшым перапынкам у 5 секундаў (12 правак за хвіліну). Ботам варта пазбягаць запуску падчас найбольш напружаных гадзін, бо яны ствараюць вялікую нагрузку на серверныя сродкі, што прызначаюцца для чытачоў і рэдактараў. У гэтыя гадзіны яны маюць працаваць з перапынкам у 20 секундаў (3 праўкі за хвіліну), каб ашчаджаць сродкі. Хуткасць правак бота можа аўтаадладжвацца ў залежнасці ад сервернай загрузкі (затрымка сервера падпарадкаванай базы даных) праз даданне параметра ў радок запыту кожнага URL. Глядзіце дакументацыю найбольшай затрымкі на МедыяВікі.

Нагляд і найлепшыя практыкі

[правіць зыходнік]

Калі адкрыта не заяўлена, што бот працуе самастойна, уладальнік мае заставацца даступным, часам правяраць паведамленні і быць гатовым спыніць бота, калі той неналежна працуе або атрыманы скаргі. Бота могуць заблакаваць да вырашэння ўсіх пытанняў, калі ўладальнік не даступны. Настойлівая парада дзеля спрашчэння абыходжання з ботам і найлепшай практыкі: 1) абярыце дазвол, 2) абнародуйце крынічны код, 3) майце суправаджальнікаў, 4) напішыце дакументацыю.

Непрымальнае выкарыстанне

[правіць зыходнік]
  • Супярэчлівыя змяненні. Ботамі магчыма карыстацца для выканання правак, якія найбольш верагодна падтрымаюць іншыя рэдактары. Імі ніколі не варта карыстацца для супярэчлівых правак. Калі маеце намер павялічыць ахоп бота шырэй за падтрыманы супольнасцю, апавясціце пра гэта на старонцы Вікіпедыя:Запыты на статус бота, каб упэўніцца, што няма пярэчанняў.
  • Здабыча звестак. Ботамі нельга карыстацца, каб атрымаць абсяг зместу для выкарыстання, наўпрост не звязанага з ухваленай задачай бота. Гэта ўключае дынамічную запампоўку старонак з іншай вэб-пляцоўкі, што можа прывесці да ўнясення сайта ў чорны спіс і пастаяннай забароны доступу да яго. Калі ласка, запампуйце і размясціце Вашую ўласную копію нашай базы даных, калі пажадаеце запампаваць абсяг зместу або залюстраваць праект.
  • Праверка арфаграфіі. Ніякі бот не можа цалкам аўтаматычна выпраўляць правапісныя памылкі, асабліва ў асноўнай прасторы назваў зместу. У большасці выпадкаў тэхнічна немагчыма аўтаматычна выправіць правапісныя памылкі без істотнай хібнасці. Аднак гэта можа рабіцца паўатаматычна, пад наглядам уладальніка. Пры неабходнасці магчыма карыстацца спісам тыповых памылак AWB.

Пазбаўленне правоў бота

[правіць зыходнік]

Сцяг бота могуць адабраць:

  • на запыт уладальніка бота;
  • калі ботам настойліва карыстаюцца для выканання задач па-за паўнамоцтвамі бота;
  • калі бот прызнаны бяздзейным пры наступных умовах: 1) невыкананне ботам правак у Вікіпедыі цягам пяці гадоў, 2) уладальніка маюць апавясціць на хатняй вікі перад прыбіраннем сцяга бота.

Гл. таксама

[правіць зыходнік]