[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Воблака Оарта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Воблака Оарта, гіпатэтычная вобласць Сонечнай сістэмы, існаванне якой было тэарэтычна прадказана Я. Х. Оартам (1950), і якая з’яўляецца крыніцай камет. Імаверна, змяшчае каля 1011 камет такога памеру, які паддаецца назіранням з Зямлі.

Вобласць, відавочна, ляжыць у межах 50 тыс.—150 тыс. а.а. ад Сонца і змяшчае каметнае рэчыва агульнай масай у межах 1/100—1/10 масы Зямлі.

Існаванне воблака тлумачылася Оартам так, што частка малых планет, якія выйшлі на далёкія арбіты з прычыны гравітацыйнага ўплыву Юпітэра і зорак у ранні перыяд фармавання Сонечнай сістэмы. Прыцягненне Юпітэра і зорак вызначала склад і рух воблака і ў далейшым. Так, у воблака пазней трапілі і такія каметы, якія рухаліся па гіпербалічных арбітах.

Нягледзячы на тое, што адлегласці 150 тыс. а.а. сягаюць амаль да бліжэйшых зорак, воблака пэўна належыць да Сонечнай сістэмы, і рухаецца ў міжзорнай прасторы разам з ёй.

  • J. H. Oort. The structure of the cloud of comets surrounding the Solar system, and a hypothesis concerning its origin // Bulletin of the astronomical institutes of the Netherlands. Volume XI. Number 408. 1950 January 13.