Банкруцтва
Выгляд
Банкруцтва (ням.: Bankrott ад італ.: banca rotta — зламаная лаўка) — няздольнасць кампаніі, прадпрыемства ці прадпрымальніка плаціць крэдыторам па сваіх даўгавых абавязацельствах з-за адсутнасці сродкаў. Рашэнне аб банкруцтве прымае суд па просьбе саміх юрыдычных ці фізічных асоб (добраахвотная ліквідацыя) ці паводле патрабавання іх крэдытораў (прымусовая ліквідацыя). Пасля судовага рашэння банкрут спыняе эканамічную дзейнасць, а яго маёмасць прадаецца для выплаты даўгоў. Пагашаць даўгі можа і калектыў прадпрыемства-банкрута. У гэтым выпадку маёмасць прадпрыемства пераходзіць у калектыўную ўласнасць яго работнікаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7