Мадэм
Выгляд
Мадэ́м (скарачэньне ад поўнае назвы мадулятар-дэмадулятар) — электронная прылада, мэтаю якай зьяўляецца замена лічбавых зьвестак аналягавымі электрычнымі сыгналамі (мадуляцыя) і наадварот (дэмадуляцыя), каб перасылаць зьвесткі праз тэлефонныя, тэлеграфныя й тэлевізійныя лініі альбо радыёхвалі.
Мадэмы могуць быць:
- паводле выкананьня —
- зьнешнія — якія знаходзяцца звонку кампутара і злучаюцца зь ім ці іншым прыёмнікам з дапамогай проваду (інтэрфэйс: RS-232, USB, LPT, ethernet),
- унутраныя — як спэцыяльная карта пашырэньня, якая мантуецца ўнутры кампутара (інтэрфэйс: PCI, ISA) і ў пэўнай ступені выкарыстоўвае працэсар кампутара, альбо
- ўбудаваныя — якія зьяўляюцца унутранай часткаю электроннага прыбора (нэтбука ці док-станцыі).
- паводле тыпу спалучэньня —
- мадэмы для тэлефонных лініяў
- кабэльныя мадэмы — якія абменьваюцца зьвесткамі паслугай спэцыялізаваных кабэляў,
- радыёмадэмы
Фотагалерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
DSL-мадэм
-
PCI Winmodem/Softmodem (зьлева) і ISA modem (справа)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мадэм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў