[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Грамады Францыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа з абазначэньнем межаў усіх 36 568 камунаў Францыі

Камуна (па-француску: commune ад па-лацінску: communia — супольнасьць) у Францыі — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка самага ніжняга структурнага ўзроўню (за выключэньнем такіх камун, як Парыж, Марсэль і Ліён). У шэрагу іншых краінаў францускай камуне адпавядаюць муніцыпалітэты, прыходы і г. д. Камуны могуць значна адрозьнівацца адна ад адной па колькасьці насельніцтва. Гэтак, камуны — гэта й шматмільённы Парыж, і вёска зь дзесяцьцю жыхарамі.

Да Вялікай францускай рэвалюцыі камунаў не існавала, іхную ролю збольшага выконвалі царкоўныя прыходы, лік якіх складаў парадку 60 000. На пачатак 2004 году ў Францыі налічвалася 36 782 камуны, у тым ліку 36 568 — у мэтраполіі і 214 — на заморскіх тэрыторыях. Сярэдняя плошча камуны ў мэтраполіі складае 14,88 км, сярэдняе мэдыяннае значэньне — 10,73 км. Сярэдняе мэдыяннае насельніцтва камуны складе 380 чалавек.

У кожнай камуне ёсьць мэр і муніцыпальны савет. Паўнамоцтвы гэтых суб’ектаў не залежаць ад колькасьці насельніцтва камуны. У Парыжы, Марсэлі й Ліёне камуны падпадзяляюцца на муніцыпальныя акругі.