Гандола
Выгляд
Гандола (па-італьянску: góndola; вэнэцыянская гандола) — традыцыйная вэнэцыянская вясьлярная лодка. Зьяўляецца адным з сымбаляў Вэнэцыі.
Гістарычна зьяўлялася галоўным сродкам перамяшчэньня па каналах гораду, у цяперашні час служаць для забавы шматлікіх турыстаў. Па ацэнцы гісторыкаў у XVIII стагодзьдзі ў Вэнэцыі налічвалася некалькі тысячаў гандол.
Ліцэнзіі на гэту працу могуць перадавацца па спадчыне ад бацькі да сына.