Каліна
Каліна[3] (Viburnum) — род кветкавых раслін сямейства Адоксавыя (Adoxaceae).
Каліна | ||||||||||||||||
Лісце і плады каліны звычайнай (Viburnum opulus) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
Viburnum lantana L. (1753)
| ||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьЛістападныя або вечназялёныя кусты і дрэвы вышынёю да 4 м. Лісце трох-, пяцілопасцевае. Кветкі белыя ці ружова-белыя, сабраныя ў парасонападобныя мяцёлкі. Плод — ярка-чырвоная касцянка, ядомыя.
Арэал і экалогія
правіцьПашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі дзікарослая каліна звычайная, або чырвоная расце на ўзлесках, высечках, сярод хмызняку, па берагах рэк і азёр.
Класіфікацыя
правіцьТаксанамія
правіцьРод Каліна ўваходзіць у сямейства Адоксавыя (Adoxaceae) парадку Варсянкакветныя (Dipsacales).
Раней род уваходзіў у сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae) або вылучаўся ў асобнае сямейства Калінавыя (Viburnaceae Raf., 1820), але пасля даследаванняў, праведзеных групай APG, яго таксанамічнае становішча было зменена: па сістэме класіфікацыі APG II (2003) род уваходзіць у сямейства Адоксавыя парадку Варсянкакветныя.
яшчэ 6 сямействаў (па сістэме APG II) |
||||||||||||
прыкладна 150 відаў | ||||||||||||
парадак Варсянкакветныя |
род Каліна |
|||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Адоксавыя |
|||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па сістэме APG II) |
яшчэ 3 роды (Адокса, Бузіна, Sinadoxa) | |||||||||||
Віды
правіцьПаводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 166 відаў[4]. Некаторыя з іх:
- Viburnum alnifolium Marshall
- Viburnum betulifolium Batalin
- Viburnum burejaeticum Regel & Herder
- Viburnum cinnamomifolium Rehder
- Viburnum cotinifolium D.Don
- Viburnum cylindricum Buch.-Ham. ex D.Don
- Viburnum davidii Franch.
- Viburnum dilatatum Thunb.
- Viburnum glabratum Kunth
- Viburnum henryi Hemsl.
- Viburnum kansuense Batalin
- Viburnum lantana L. — Каліна чорная, ці Каліна суцэльналістая
- Viburnum macrocephalum Fortune
- Viburnum molle Michx.
- Viburnum mongolicum (Pall.) Rehder
- Viburnum odoratissimum Ker Gawl.
- Viburnum opulus L. — Каліна звычайная, ці Каліна, ці Калін-дзерава
- Viburnum plicatum Thunb.
- Viburnum propinquum Hemsl.
- Viburnum prunifolium L.
- Viburnum pubescens (Aiton) Pursh
- Viburnum rhytidophyllum Hemsl.
- Viburnum sargentii Koehne
- Viburnum utile Hemsl.
- Viburnum wrightii Miq.
Значэнне і выкарыстанне
правіцьЛекавыя, харчовыя, фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Вырошчваецца ў садах і парках.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 140. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Viburnum (англ.). The Plant List. Version 1.1. (22 кастрычніка 2013). Праверана 11 студзеня 2018.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- Калина — род Viburnum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Viburnum (Калина) // ИАС «ООПТ России» (руск.)